Блок новостей

"Созвездие надежд"

Наши координаты

231799, Республика Беларусь,
Гродненская область,
г.Слоним, ул.Красноармейская, 40,
тел.(факс): (801562) 5 09 71
e-mail: 
slonim_uo@mail.grodno.by
УНП 500054420 
ОКПО 02150850
Ф-л 422 АСБ Беларусбанк,
код банка 689,
р/c 3632525000414

Регистрация сайта

Регистр. св-во в НИРУП "ИППС" № 4141814317 от 06.02.2018. 

Регистр. св-во в БелГИЭ № 143372 от 16.02.2018

Пасяджэнне раённага метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры

PDF Печать E-mail
Новости
Автор: Жилич Ольга Николаевна   
02.05.2018 07:01
Пытанні рэалізацыі кампетэнтнаснага падыходу ў выкладанні вучэбных прадметаў надзвычай актуальныя. Ім было прысвечана чарговае пасяджэнне раённага метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры, якое адбылося 25 красавіка. Педагогаў раёна на гэты раз гасцінна прыняла дзяржаўная ўстанова адукацыі “Касцянёўская базавая школа Слонімскага раёна”.
Настаўнік Наталля Аляксееўна Куляшова на высокім метадычным узроўні правяла ўрок беларускай літаратуры ў 8 класе “Кандрат Крапіва – байкапісец. Алегарычны сэнс байкі “Ганарысты Парсюк”. Прысутныя на ўроку калегі ўзялі для ўласнай практыкі  метадычныя знаходкі, скіраваныя на фарміраванне ключавых і прадметных кампетэнцый вучняў.  
Ірына Пятроўна Ганісеўская, кіраўнік раённага метадычнага аб’яднання, настаўнік сярэдняй школы № 8 г.Слоніма, акрэсліла праз сваё выступленне сутнасць кампетэнтнаснага падыходу ў навучанні беларускай мове і літаратуры. Аб асаблівасці фарміравання і развіцця кампетэнцый, прадугледжаных вучэбнымі праграмамі, прадметна гаварыла і прэзентавала ўласныя метадычныя набыткі Наталля Георгіеўна Жураўлевіч, настаўнік дзяржаўнай ўстановы адукацыі “Парэцкая базавая школа Слонімскага раёна”. 
Высокую зацікаўленасць у настаўнікаў раёна выклікала праца ў педагагтчнай майстэрні “WEB-квесты як форма арганізацыі актыўнай пазнавальнай дзейнасці вучняў”, кіравала якой настаўнік беларускай мовы і літаратуры Куляшова Н.А. Удзельнікі майстэрні праз практычныя крокі пазнаёміліся з асаблівасцямі падрыхтоўкі, арганізацыі і правядзення такой новай формы пазнавальнай інтэрактыўнай гульні з выкарыстаннем рэсурсаў сеткі інтэрнэт. 
Правядзенне рэфлексіі паказала, што настаўнікі  высока ацанілі актуальнасць заяўленай тэмы і практычную складаемую семінара-практыкума.
Обновлено ( 02.05.2018 07:01 )
 
Последние новости
joomla templateinternet security reviews
Copyright © Отдел образования, спорта и туризма 2013 ---.
Blue joomla template by internet security reviewsСделать сайт