Поиск

Блок новостей

Наши координаты

231800, Республика Беларусь,
Гродненская область,
г.Слоним, ул.Красноармейская, 40,
тел.(факс): (801562) 5 09 71
e-mail:
slonim_uo@mail.grodno.by
УНН 500054420 
ОКПО 021508504000
Ф-л 402 ОАО "АСБ "Беларусбанк",
БИК (КОД) АКВВВY21402,
ЦБУ 422 в городе Слониме
город СЛОНИМ, улица ЧЕРНЯХОВСКОГО, 3 
р/c: BY36  AKBB 3604 5250 0078 7410 0000

Регистрация сайта

Регистр. св-во в НИРУП "ИППС" № 4141814317 от 06.02.2018. 

Регистр. св-во в БелГИЭ № 143372 от 16.02.2018

Пасяджэнне раённага метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры

PDF Печать E-mail
Новости
Автор: Жилич Ольга Николаевна   
06.03.2019 11:36
1 сакавіка 2019 года на базе ДУА “Сярэдняя школа № 5 г.Слоніма” прайшло чарговае пасяджэнне раённага метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры, аб’ектам увагі на якім стала пытанне эфектыўных падыходаў да трансляцыі здабыткаў сучаснага літаратуразнаўства на вучэбных занятках. 
Метадычна новы для большасці ўдзельнікаў пасяджэння матэрыял “Асноўная дыхатамія літаратуразнаўства” быў прадстаўлены  Ціханавай К.А., намеснікам дырэктара па вучэбнай рабоце. А праз выступленні настаўнікаў Клімуць В.В. і Яраш Т.Д. прысутныя  паглыбіліся ў не менш важныя тэмы: новыя падыходы да чытання твораў сучаснай беларускай літаратуры і аналіз мастацкага твора пры напісанні водгуку. Падача матэрыялу насіла практыка-арыентаваны характар і матывавала настаўніцкую аўдыторыю на прадметны дыялог па гэтых пытаннях. 
Наведаны ўрок беларускай літаратуры ў 8 класе, які праводзіла настаўнік вышэйшай кваліфікацыйна катэгорыі Карповіч Зоя Іванаўна, быў арганізаваны на якасным метадычным узроўні. Заняткі дазволілі ўзяць у карыстанне новыя, вартыя ўвагі прыёмы працы па матывацыі да чытання твора, яго аналізу, разумення жыццёвых урокаў і папулярызацыі як чытання, так і твораў беларускай літаратуры сярод вучняў.
Напрыканцы пасяджэння настаўнікі-беларусаведы праглядзелі тэатралізаваную пастаноўку “Кахання чыстая зара” ў рамках працы аб’яднання клубнага тыпу “Купалінка”. Удзельнікі мерапрыемства пераканаліся, што эфектыўна выхоўваць вучня можна і праз цікавы літаратурны твор, і праз удала падабраную цытату, і праз багатае беларускае слова, толькі надзвычай важна ўмець ім карыстацца. смотреть

Обновлено ( 06.03.2019 11:51 )
 
Последние новости
joomla templateinternet security reviews
Copyright © Отдел образования, спорта и туризма 2013 ---.
Blue joomla template by internet security reviewsСделать сайт