Блок новостей

"Созвездие надежд"

Наши координаты

231799, Республика Беларусь,
Гродненская область,
г.Слоним, ул.Красноармейская, 40,
тел.(факс): (801562) 5 09 71
e-mail: 
slonim_uo@mail.grodno.by
УНП 500054420 
ОКПО 02150850
Ф-л 422 АСБ Беларусбанк,
код банка 689,
р/c 3632525000414

Регистрация сайта

Регистр. св-во в НИРУП "ИППС" № 4141814317 от 06.02.2018. 

Регистр. св-во в БелГИЭ № 143372 от 16.02.2018

Профільнае навучанне як адзін з механізмаў задавальнення высокай якасці адукацыйных запытаў навучэнцаў і іх прафарыентацыі ва ўмовах сучаснай школы

PDF Печать E-mail
Новости
Автор: Администратор   
05.12.2016 06:23
30 лістапада ў ДУА “Сярэдняя школа № 2 г.Слоніма” адбылося пасяджэнне раённага метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры. Настаўнікі сабраліся, каб абмеркаваць адно з надзённых пытанняў сучаснай школы - профільнае навучанне як адзін з механізмаў задавальнення высокай якасці адукацыйных запытаў навучэнцаў і іх прафарыентацыі ва ўмовах сучаснай школы.
 30 лістапада ў ДУА “Сярэдняя школа № 2 г.Слоніма” адбылося пасяджэнне раённага метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры. Настаўнікі сабраліся, каб абмеркаваць адно з надзённых пытанняў сучаснай школы - профільнае навучанне як адзін з механізмаў задавальнення высокай якасці адукацыйных запытаў навучэнцаў і іх прафарыентацыі ва ўмовах сучаснай школы.

              
У фае ўстановы адукацыі сардэчным вітальным словам удзельнікаў сустрэлі вучні ў беларускім нацыянальным адзенні. Гучала прыгожая беларуская мова, спакойныя, задушэўныя мелодыі беларускіх песень. Жартаўлівы танец “Гарадская плясавая” ў выкананні вучняў 11 класа вельмі спадабаўся гасцям. Яны трапілі ў атмасферу роднага, блізкага, беларускага.
Метадычны кансіліум ставіў сваёй мэтай павысіць прафесійную кампетэнцыю настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры ў галіне рэалізацыі зместу і сучасных метадычных падыходаў выкладання беларускай мовы на павышаным узроўні.
Былі дадзенны два адкрытыя ўрокі. Захарчук Ірына Уладзіміраўна правяла урок у 11 класе (павышаны узровень) па тэме “Аднасастаўныя сказы. Асаблівасці ўжывання”.
        
Амяльковіч Галіна Іванаўна паказала ўрок беларускай мовы ў 7”А” класе па тэме “Дзеепрыслоўны зварот, знакі прыпынку пры дзеепрыслоўным звароце”. 
Пры аналізе ўрокаў быў адзначаны высокі ўзровень падрыхтоўкі вучняў і настаўнікаў, разнастайнасць заданняў, актыўнае прымяненне сэрвісаў Web 2.0, адукацыйнага партала adu.by. 
Зацікавіла ўдзельнікаў пасяджэння і выступленне Міжурынай Раісы Канстанцінаўны, якая разгледзела тэарэтычнае пытанне “Фарміраванне лінгвакультуралагічнага кругагляду, культуры вуснага і пісьмовага маўлення вучняў – прыярытэтная задача вывучэння беларускай мовы на павышаным узроні”.

          
З вялікім задавальненнем настаўнікі прынялі ўдзел у метадычным практыкуме “Лінгвакультуралагічны падыход у профільным філалагічным навучанні”, які цікава і пазнавальна правяла Захарчук Ірына Уладзіміраўна. 
 
Обновлено ( 16.12.2016 09:54 )
 
Последние новости
joomla templateinternet security reviews
Copyright © Отдел образования, спорта и туризма 2013 ---.
Blue joomla template by internet security reviewsСделать сайт