Блок новостей

Наши координаты

231799, Республика Беларусь,
Гродненская область,
г.Слоним, ул.Красноармейская, 40,
тел.(факс): (801562) 5 09 71
e-mail: 
slonim_uo@mail.grodno.by
УНП 500054420 
ОКПО 02150850
Ф-л 422 АСБ Беларусбанк,
код банка 689,
р/c 3632525000414

Регистрация сайта

Регистр. св-во в НИРУП "ИППС" № 4141814317 от 06.02.2018. 

Регистр. св-во в БелГИЭ № 143372 от 16.02.2018

Тэхналагізацыя сучаснага ўрока беларускай мовы і беларускай літаратуры – інавацыйны рэсурс забеспячэння якасці адукацыі

PDF Печать E-mail
Новости
Автор: Жилич Ольга Николаевна   
24.02.2017 05:35
22 лютага 2017 года на базе ДУА “Сярэдняя школа №8 г.Слоніма” адбылося чарговае пасяджэнне раённага метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры па тэме “Тэхналагізацыя сучаснага ўрока беларускай мовы і беларускай літаратуры – інавацыйны рэсурс забеспячэння якасці адукацыі”.
У ходзе пасяджэння быў прадэманстраваны вопыт Ганісеўскай І.П. па каардынацыі працы навучэнцаў праз тэхналогію Веб-квэстаў. Удзельнікі нарады адзначылі, што такі метадычны падыход з’яўляецца новым сучасным спосабам актывізацыі і каардынацыі вучэбнай дзейнасці ў інтэрактыўным адукацыйным асяроддзі.
 
Настаўнікі беларускай мовы і літаратуры абмеркавалі метадычныя прынцыпы і асаблівасці канструявання і правядзення заняткаў нетрадыцыйнай формы, прадстаўленыя падчас выступлення настаўнікаў І.У Якімец., А.М Ракевіч., падзялілася практычным вопытам работы па рэалізацыі магчымасцей эфектыўнага прымянення ІКТ-тэхналогій на занятках. 
Наведваючы ўрокі, выкладчыкі мовы і літаратуры ўбачылі магчымасці выкарыстання сучасных метадычных інструментаў на занятках:“Ускладнены сказ. Сказы з аднароднымі членамі” (8 клас, настаўніца Слаута В.С.), “Георгій Марчук. Навелы “Канон Богу”, “Канон Маці” (настаўніца Міхальчэня Н.В.).
У межах працы метадычнага аб'яднання настаўнікі прынялі ўдзел у майстар-класе Ганісеўскай І.П. “Жывая Бібліятэка” - новы фармат зносін у адукацыйнай прасторы”. У ролі “жывых кніг” з дадаткамі выступілі Анішчык Н.М., якая вядома арганізаваным ва ўмовах уласнай кватэры музеем цікавых старынных рэчаў (кніга “Дзіўныя гісторыі простых рэчаў”), вядучая кулінарнай рубрыкі на Слонімскім тэлебачанні Раманоўская К.М. (кніга “Кацюшына кухня”), Муха Г.І., якая вядома як умельца па стварэнні розных прыгожых вырабаў з падручнага матэрыялу (кніга “Дазволь сабе тварыць”), выкладчык па вакале, кіраўнік хору хлапчукоў ДУА “Сярэдняя школа № 8 г.Слоніма” Валадковіч М.В. (кніга “Свет песні няпросты”). 
Удзельнікі майстар-класа на практыцы пазнаёміліся з асаблівасцямі арганізацыі і правядзення “жывой бібліятэкі”, а таксама разгледзелі дадзеную метадалогію з пункту гледжання яе месца ў адукацыйным і выхаваўчым працэсе. Было адзначана, што фармат “жывой бібліятэкі” стварае ўмовы для ўключэння вучняў у інтэрактыўныя зносіны, стварае ўмовы для станаўлення і развіцця маўленчай культуры і граматнасці.
Фінальнай кропкай метадычнага мерапрыемства стала канцэртная праграма “Беларускі калейдаскоп”. Таленавітыя вучні сярэдняй школы № 8 прадэманстравалі са сцэны сваё музычнае майстэрства і добрае валоданне родным беларускім словам.
         
  
Обновлено ( 24.02.2017 12:38 )
 
Последние новости
joomla templateinternet security reviews
Copyright © Отдел образования, спорта и туризма 2013 ---.
Blue joomla template by internet security reviewsСделать сайт