Блок новостей

Наши координаты

231799, Республика Беларусь,
Гродненская область,
г.Слоним, ул.Красноармейская, 40,
тел.(факс): (801562) 5 09 71
e-mail: 
slonim_uo@mail.grodno.by
УНП 500054420 
ОКПО 02150850
Ф-л 422 АСБ Беларусбанк,
код банка 689,
р/c 3632525000414

Регистрация сайта

Регистр. св-во в НИРУП "ИППС" № 4141814317 от 06.02.2018. 

Регистр. св-во в БелГИЭ № 143372 от 16.02.2018

Выхаванне грамадзяніна і патрыёта: вопыт, традыцыі, перспектывы

PDF Печать E-mail
Новости
Автор: Жилич Ольга Николаевна   
27.03.2017 05:22
21 сакавіка 2017 года на базе сярэдняй школы № 9 г. Слоніма адбылося пасяджэнне класных кіраўнікоў школ горада і раёна, на якім педагогі абмяркоўвалі актуальныя пытанні грамадзянска-патрыятычнага выхавання.
Кіраўнік школьнага музея Саўчанка Сяргей Андрэевіч падзяліўся вопытам арганізацыі работы савета музея, расказаў аб музейнай педагогіцы як адной з форм сацыялізацыі  і выхавання ў школьнікаў пачуццяў грамадзянскага доўгу і любві да Радзімы.
 
Сістэму работы  школы па грамадзянска-патрыятычным выхаванні прадставіла намеснік дырэктара школы па выхаваўчай рабоце  Коваль Святлана Мікалаеўна. Акцэнт у яе выступленні быў зроблены на кадэцкай адукацыі, якая ўжо больш за 19 гадоў рэалізуецца ў школе. Яна адзначыла, што роля выхаваўчых факультатываў “Мая Айчына”, “Вучымся жыць у міры і згодзе”, “Школа абаронцаў Айчыны”  таксама адметная ў фарміраванні асобы вучня. А вядуць у школе гэтыя факультатывы выхавальнікі кадэцкіх класаў. Як вынік   сумеснай  працы  кадэтаў і іх выхавальнікаў былі прадстаўлены відэаролікі  “Прыгожы ў страі – моцны ў баі”, “Рэканструкцыя гістарычнага бою часоў Вялікай Айчыннай вайны”, фрагмент факультатыўных заняткаў “Асновы праваслаўнай культуры”. У ходзе выступлення былі раскрыты  механізмы  эфектыўнага ўзаемадзеяння школы і 11-ай асобнай гвардзейскай  механізаванай брыгады, на базе якой праходзяць заняткі кадэтаў па страявой,тактычнай і агнявой   падрыхтоўцы  ў шосты школьны дзень, а ўлетку кожны год працуе абаронча-спартыўны лагер “Кадэт”. 
        
    
Вялікія магчымасці для грамадзянска-патрыятычнага выхавання таксама мае шосты школьны дзень, які раз у чвэрць прысвячаецца грамадзянска-патрыятычнаму  выхаванню. У рамках школьнай суботы на працягу  двух апошніх гадоў  у школе рэалізаваны праекты  «Мая Беларусь», «Дружым з законам», «Марафон ведаў па гісторыі вайны», «Рыхтуемся стаць абаронцамі Айчыны», «Мы – грамадзяне Беларусі» і іншыя.   З вопыту працы  можна гаварыць аб тым, што  пры якаснай  падрыхтоўцы, якую арганізуе класны кіраўнік, дзеці з цікавасцю ўдзельнічаюць  у квест-гульнях,    гульнях-падарожжах,  творчых і інтэлектуальнных конкурсах,   якія праводзяцца ў рамках  дадзеных тэматычных субот.
Школьная субота дазваляе  класнаму кіраўніку эфектыўна арганізаваць і  экскурсійную дзейнасць. Так, 1 раз у чвэрць  праходзіць  тэматычны дзень «Збяром Беларусь  у сваім сэрцы»,   падчас якога  арганізуюцца   экскурсіі  ў музеі,  па памятных   і гістарычных  месцах Беларусі.
Шосты школьны дзень  - гэта  яшчэ  і магчымасць прыняць удзел  у розных акцыях, у тым ліку патрыятычнага характару.  Наведаць ветэрана і аказаць яму дапамогу, добраўпарадкаваць помнік,  тэрыторыю роднай  школы, мікрараёна, пасадзіць  дрэва – гэта таксама патрыятызм  і грамадзянскасць.
На пасяджэнні таксама была прадстаўлена мадэль выхаваўчай сістэмы  кадэцкага класа. Выхавацель Сіміненка Таццяна Анатольеўна адзначыла, што дадзеная мадэль дазваляе больш мэтанакіравана арганізаваць выхаваўчую работу, узгадняць мэты і дзеянні педагогаў, вучняў, бацькоў і соцыума, выхоўваць асобу грамадзяніна, патрыёта.
У практычным блоку семінара-практыкума быў паказаны ўрок мужнасці “Імя героя на карце Слонімшчыны”, які дазволіў усім прысутным успомніць  сланімчан, воінаў-інтэрнацыяналістаў, загінуўшых у Афганістане,  пагутарыць з прапаршчыкам  ў адстаўцы Гаркавым Уладзімірам Мікалаевічам. Здавалася б, традыцыйная форма работы была дапоўнена інтэрактыўнымі формамі – складаннем калажаў, падрыхтоўкай своеасаблівай чашы памяці,  што і дазволіла зрабіць класную гадзіну эмацыянальнай, запамінальнай.
Ужо трэці год у школе рэалізуецца інавацыйны праект “Укараненне  мадэлі фарміравання кроскультурных кампетэнцый вучняў сярэдніх агульнаадукацыйных школ”, у рамках якога працуе клуб “Спадчына”. Члены клуба разам з настаўнікам Старчанка Інай Мікалаеўнай вывучаюць і прапагандуюць беларускія звычаі і традыцыі. Вось  і 21 сакавіка  яны запрасілі  гасцей школы на адкрытае пасяджэнне клуба “Сустракаем Вялікдзень”. 
Падводзячы вынікі семінара, галоўны метадыст сектара сацыяльнай і выхаваўчай работы аддзела адукацыі, спорту і турызму  Слонімскага райвыканкама Логач Наталля Віктараўна адзначыла: “Каб работа па грамадзянска-патрыятычным выхаванні была эфектыўнай,трэба  выкарыстоўваць дзейнасны падыход, а кожнае мерапрыемства павінна стаць асаблівай падзеяй, вынікам сумеснай працы  настаўнікаў,  вучняў і іх бацькоў. А спалучэнне  традыцый і наватарства,  несумненна, дасць плён у выхаванні патрыёта і грамадзяніна”.
(матэрыял падрыхтавала амеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце ДУА "Сярэдняя школа № 9 г.Слоніма" Коваль Святлана Мікалаеўна)

Обновлено ( 27.03.2017 05:45 )
 
Последние новости
joomla templateinternet security reviews

Выбор языка сайта

Счетчик посещений

mod_vvisit_countermod_vvisit_countermod_vvisit_countermod_vvisit_countermod_vvisit_countermod_vvisit_countermod_vvisit_countermod_vvisit_counter
mod_vvisit_counterСегодня201
mod_vvisit_counterВчера3374
mod_vvisit_counterЗа эту неделю20736
mod_vvisit_counterЗа неделю26833
mod_vvisit_counterЗа этот месяц50834
mod_vvisit_counterЗа месяц106105
mod_vvisit_counterВсе дни3158891

Отдел образования, спорта и туризма Слонимского райисполкома
Copyright © Отдел образования, спорта и туризма 2013 ---.
Blue joomla template by internet security reviewsСделать сайт