ВІНШУЕМ ПЕРАМОЖЦАЎ РАЁННАГА ЭТАПУ РЭСПУБЛІКАНСКАГА ТВОРЧАГА КОНКУРСУ ЮНЫХ ЧЫТАЛЬНІКАЎ “ЖЫВАЯ КЛАСІКА”

PDF Печать E-mail
Новости
Автор: Жилич Ольга Николаевна   
29.04.2017 15:35
28 красавіка 2017 года на Слонімшчыне адбылося сапраўднае свята беларускага слова. 72 вучні ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі і дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі прынялі ўдзел у раённым этапе рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка”, які прайшоў пад дэвізам “Чытаем шмат, чытаем разам, ствараем сябе і краіну!”.
 
Арганізатарамі конкурсу сталі аддзел адукацыі, спорту і турызму Слонімскага райвыканкама, масава-палітычнае выданне “Слонімскі веснік”, ТАА “Слонімскае кабельнае тэлебачанне”, літаратурнае аб’яднанне імя А.Іверса.
Члены журы адзначылі, што правядзенне конкурсу такога ўзроўню садзейнічае пошуку і падтрымцы таленавітай моладзі, павышэнню цікавасці дзяцей і падлеткаў да чытання, выхаванню падрастаючага пакалення на лепшых узорах нацыянальнай літаратуры.
 
 
 
 
 
   
Удзельнікі конкурсу прадэманстравалі высокі ўзровень выканаўчага майстэрства, сцэнічнай культуры і артыстызму, творчай інтэрпрэтацыі ў прадстаўленні нумара і былі ўзнагароджаны дыпломамі:
I ступені
Струпавец Паліна, вучаніца ДУА “Сярэдняя школа № 5 г.Слоніма” (узроставая катэгорыя 1-4 класы);
Шпак Вольга, вучаніца ДУА “Сярэдняя школа № 3 г.Слоніма” (узроставая катэгорыя 5-6 класы);
Чылік Раман, вучань ДУА “Слонімскі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі” (узроставая катэгорыя 7-8 класы);
Лісік Аляксандра, вучаніца ДУА “Міжэвіцкая сярэдняя школа Слонімскага раёна” (узроставая катэгорыя 9-10 класы);
II ступені
Ёрш Анастасія, вучаніца ДУА “Сярэдняя школа № 10 г.Слоніма” (узроставая катэгорыя 1-4 класы);
Кібок Лаўрэнцій, вучань ДУА “Касцянёўская базавая школа Слонімскага раёна” (узроставая катэгорыя 5-6 класы);
Байдэнка Ягор, вучань ДУА “Сярэдняя школа № 8 г.Слоніма” (узроставая катэгорыя 7-8 класы);
Пятроўскі Уладзіслаў, вучань ДУА “Слонімскі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі” (узроставая катэгорыя 9-10 класы);
III ступені
Каштальян Ілона, вучаніца ДУА “Сярэдняя школа № 8 г.Слоніма” (узроставая катэгорыя 1-4 класы);
Кавалеўская Кацярына, вучаніца ДУА “Сярэдняя школа № 5 г.Слоніма” (узроставая катэгорыя 5-6 класы);
Мажэйка Лізавета, вучаніца ДУА “Сярэдняя школа № 7 г.Слоніма” (узроставая катэгорыя 7-8 класы);
Шундрык Вікторыя, вучаніца ДУА “Сярэдняя школа № 10 г.Слоніма” (узроставая катэгорыя 9-10 класы).
 
Акрамя дыпломаў пераможцы атрымалі каштоўныя падарункі ад масава-палітычнага выдання “Слонімскі веснік”, ТАА “Слонімскае кабельнае тэлебачанне” і гандлёвага прадпрыемства “СмартДом”.
Віншуем пераможцаў конкурсу! Жадаем новых поспехаў і творчага натхнення!
Обновлено ( 03.05.2017 14:33 )
 
Последние новости
joomla templateinternet security reviews

Выбор языка сайта

Счетчик посещений

mod_vvisit_countermod_vvisit_countermod_vvisit_countermod_vvisit_countermod_vvisit_countermod_vvisit_countermod_vvisit_countermod_vvisit_counter
mod_vvisit_counterСегодня3913
mod_vvisit_counterВчера3846
mod_vvisit_counterЗа эту неделю21330
mod_vvisit_counterЗа неделю31260
mod_vvisit_counterЗа этот месяц36813
mod_vvisit_counterЗа месяц131740
mod_vvisit_counterВсе дни1539140

Отдел образования, спорта и туризма Слонимского райисполкома
Copyright © Отдел образования, спорта и туризма 2013 ---.
Blue joomla template by internet security reviewsСделать сайт