Блок новостей

"Созвездие надежд"

Наши координаты

231799, Республика Беларусь,
Гродненская область,
г.Слоним, ул.Красноармейская, 40,
тел.(факс): (801562) 5 09 71
e-mail: 
slonim_uo@mail.grodno.by
УНП 500054420 
ОКПО 02150850
Ф-л 422 АСБ Беларусбанк,
код банка 689,
р/c 3632525000414

Чарговае пасяджэнне раённага метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры

PDF Печать E-mail
Новости
Автор: Жилич Ольга Николаевна   
01.12.2017 11:43
 29 лістапада на базе ДУА “Сярэдняя школа № 3 г.Слоніма” прайшло чарговае пасяджэнне раённага метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры. 
Тэма пасяджэння актуальная і значымая ў галіне папулярызацыі беларускай мовы і агульным маштабе мерапрыемстваў, вызначаных Планам мерапрыемстваў па святкаванні 135-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа, і гучала як “Сучаснае прачытанне твораў Янкі Купалы і Якуба Коласа”. Мэта нарады была скіравана на  рост педагагічнага майстэрства і актывізацыю абмену вопытам настаўнікаў у накірунку сучасных падыходаў да вывучэння твораў пісьменнікаў-юбіляраў і папулярызацыі іх творчасці.
У фармаце працы аб’яднання яго ўдзельнікі наведалі ўрок беларускай літаратуры ў 5 класе па тэме ”Якуб Колас. “Крыніца”, правяла які настаўнік вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі ДУА “Сярэдняя школа № 3 г.Слоніма” Наталля Аляксандраўна Джылілава.
            
У працы пасяджэння прыняла ўдзел Аліна Эдмундаўна Сабуць, кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры беларускай філалогіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. У сваім выступленні Аліна Эдмундаўна спынілася на некаторых аспектах сучаснай трактоўкі і чытацкага ўспрымання мастацкага тэксту твораў Янкі Купалы і Якуба Коласа. Важна адзначыць, што выкладчыкі Гродзенскага ўніверсітэта не першы раз дзеляцца выкладчыцкім вопытам і метадычнымі навінамі са слонімскімі настаўнікамі беларускай мовы і літаратуры і тым самым стымулююць рост прафесійнага майстэрства педагогаў.
Другой часткай метадычнай сустрэчы стала запрашэнне наведаць літаратурна-музычны салон “На кожнай сцяжынцы іх песня і голас…”. Інсцэніроўкі з твораў, песні на словы і непасрэдна вершы паэтаў-класікаў Янкі Купалы і Якуба Коласа былі прадстаўлены ў майстэрскім выкананні вучняў сярэдняй школы № 3. Кропкай вышэйшага эмацыйнага ўздыму гэтага творчага мерапрыемства сталі песні на словы Янкі Купалы і Якуба Коласа, якія прагучалі ў выкананні госця мерапрыемства, саліста ўсім вядомага беларускага ансамбля “Песняры” Ігара Дударчыка. 
Завяршылася праца метадычнага аб’яднання падвядзеннем вынікаў і выпрацоўкай метадычных рэкамендацый.

Обновлено ( 06.12.2017 20:00 )
 
Последние новости
joomla templateinternet security reviews
Copyright © Отдел образования, спорта и туризма 2013 ---.
Blue joomla template by internet security reviewsСделать сайт