Поиск

Блок новостей

Наши координаты

231799, Республика Беларусь,
Гродненская область,
г.Слоним, ул.Красноармейская, 40,
тел.(факс): (801562) 5 09 71
e-mail: 
slonim_uo@mail.grodno.by
УНП 500054420 
ОКПО 02150850
Ф-л 422 АСБ Беларусбанк,
код банка 689,
р/c 3632525000414

Регистрация сайта

Регистр. св-во в НИРУП "ИППС" № 4141814317 от 06.02.2018. 

Регистр. св-во в БелГИЭ № 143372 от 16.02.2018

Сустрэча з вядомым лінгвістам

PDF Печать E-mail
Новости
Автор: Жилич Ольга Николаевна   
15.01.2018 06:09
4 і 5 студзеня 2018 года на базе ДУА “Сярэдняя школа № 5 г.Слоніма” адбылася сустрэча настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры з кандыдатам філалагічных навук, дацэнтам, аўтарам больш як 30 вучэбных дапаможнікаў, адрасаваных вучням і настаўнікам, распрацоўшчыкам серыі алімпіядных заданняў па беларускай мове і літаратуры Куліковічам У.І. Вектар сустрэчы быў вызначаны на арганізацыю працы па падрыхтоўцы да алімпіяды.
У першы дзень Уладзімір Іванавіч правёў заняткі з камандай вучняў, удзельнікамі ІІІ этапу рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры , і іх настаўнікамі. У сумеснай працы былі разгледжаны асобныя заданні павышанай складанасці з аўтарскага “Дзённіка алімпіёніка”. Акцэнт сустрэчы гэтага дня быў пастаўлены таксама на развіцці ўмення вучняў пісаць водгук на мастацкі твор. 
У другі дзень навукоўца сустакаўся з настаўнікамі беларускай мовы і літаратуры. На семінары-кансультацыі Куліковіч У.І. падзяліўся з аўдыторыяй метадычнымі падыходамі і спецыфікай выканання некаторых алімпіядных заданняў, засяродзіў увагу на структурных кампанентах водгука, дадаткова адказаў на пытанні настаўнікаў. 
Фармат актыўных двухдзённых зносін з вядомым лінгвістам прадаставіў настаўнікам і вучням унікальную магчымасць пераняць канкрэтны вопыт працы з алімпіядным рэсурсам. 
Мерапрыемства выклікала цікавасць у прысутных і атрымала высокую ацэнку з іх боку. У сваю чаргу Куліковіч У.І. выказаў спадзяванні на далейшае супрацоўніцтва.
Обновлено ( 15.01.2018 18:25 )
 
Последние новости
joomla templateinternet security reviews
Copyright © Отдел образования, спорта и туризма 2013 ---.
Blue joomla template by internet security reviewsСделать сайт