Блок новостей

Наши координаты

231799, Республика Беларусь,
Гродненская область,
г.Слоним, ул.Красноармейская, 40,
тел.(факс): (801562) 5 09 71
e-mail: 
slonim_uo@mail.grodno.by
УНП 500054420 
ОКПО 02150850
Ф-л 422 АСБ Беларусбанк,
код банка 689,
р/c 3632525000414

Регистрация сайта

Регистр. св-во в НИРУП "ИППС" № 4141814317 от 06.02.2018. 

Регистр. св-во в БелГИЭ № 143372 от 16.02.2018

Метадычнае аб’яднанне настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры

PDF Печать E-mail
Новости
Автор: Жилич Ольга Николаевна   
23.02.2018 21:38
21 лютага 2018 года на базе ДУА “Сярэдняя школа № 10 г.Слоніма” адбылося пасяджэнне раённага метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры па тэме “Арганізацыя і ўдасканаленне кантрольна-ацэначнай дзейнасці настаўніка як рэсурс павышэння якасці і эфектыўнасці ўрока і прафесійнай кампетэнтнасці настаўніка”.
Вопытам работы па тэме “Інавацыйныя падыходы і спосабы арганізацыі ўліку і карэкцыі ведаў і ўменняў вучняў на ўроках беларускай мовы і літаратуры ва ўмовах выкарыстання ЭСН” падзялілася намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце, настаўнік беларускай мовы і літаратуры Казека А.Г. Навінкі, прадэманстраваныя Алай Георгіеўнай, дапамогуць настаўнікам эфектыўна і хутка пракантраляваць веданне вучнямі вучэбнага матэрыялу.
   
Пазітыўны настрой, атмасфера творчага пошуку, максімальна спрыяльныя ўмовы былі створаны настаўнікам С.М. Бакумцавай на ўроку беларускай мовы ў 6 “А” класе.  Асаблівая ўвага настаўнікам была нададзена арганізацыі кантрольна-ацэначнай дзейнасці на ўроку.
Метадычнымі знаходкамі падзялілася настаўнік Ігнатовіч Т.М. у выступленні “Дыдактычныя патрабаванні да арганізацыі кантрольна-ацэначнай дзейнасці на розных этапах урока і роля працэсу ацэньвання ў павышэнні ўзроўню вучэбнай матывацыі”. 
Правядзенне коўчынг-сесіі (настаўнік Казека А.Г.) было накіравана на выпрацоўку адзіных падыходаў пры арганізацыі кантрольна-ацэначнай дзейнасці настаўніка-філолага.
Яркім фрагментам семінару з’явілася выступленне вучняў 5-6 класаў з пастаноўкай фальклорнага свята “Масленіца”.
Вельмі знамянальным з’яўляецца тое, што семінар праводзіўся ў Міжнародны дзень роднай мовы.
Обновлено ( 24.02.2018 06:18 )
 
Последние новости
joomla templateinternet security reviews
Copyright © Отдел образования, спорта и туризма 2013 ---.
Blue joomla template by internet security reviewsСделать сайт