Абласны этап конкурсу даследчых работ "Спадчына Беларусі" |
Автор: Жилич Ольга Николаевна |
27.11.2018 07:58 |
У рамках рэспубліканскай акцыі навучэнскай моладзі "Жыву ў Беларусі і тым ганаруся" ва ўстановах адукацыі Гродзенскай вобласці ў перыяд з 1 сакавіка па 5 лістапада адбыўся абласны этап рэспубліканскага конкурсу даследчых работ "Спадчына Беларусі". На Конкурс было прадстаўлена 126 справаздачных матэрыялаў з даследаваннямі страчанай і малавядомай матэрыяльнай і духоўнай спадчыны Гродзенскай вобласці. Па вынікам Конкурса дыпломам 2 ступені ў намінацыі "Духоўная культура" узнагароджана Грэчка Лізавета, навучэнка 7 класа "ДУА Вучэбна-педагагічны комплекс Навасёлкаўскі яслі-сад-базавая школа Слонімскага раёна", кіраўнік Талмачавец Таццяна Мікалаеўна. Віншуем! |