Пасяджэнне раённага метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры |
![]() |
![]() |
![]() |
Новости |
Автор: Жилич Ольга Николаевна |
02.05.2018 07:01 |
Пытанні рэалізацыі кампетэнтнаснага падыходу ў выкладанні вучэбных прадметаў надзвычай актуальныя. Ім было прысвечана чарговае пасяджэнне раённага метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры, якое адбылося 25 красавіка. Педагогаў раёна на гэты раз гасцінна прыняла дзяржаўная ўстанова адукацыі “Касцянёўская базавая школа Слонімскага раёна”. Настаўнік Наталля Аляксееўна Куляшова на высокім метадычным узроўні правяла ўрок беларускай літаратуры ў 8 класе “Кандрат Крапіва – байкапісец. Алегарычны сэнс байкі “Ганарысты Парсюк”. Прысутныя на ўроку калегі ўзялі для ўласнай практыкі метадычныя знаходкі, скіраваныя на фарміраванне ключавых і прадметных кампетэнцый вучняў.
Ірына Пятроўна Ганісеўская, кіраўнік раённага метадычнага аб’яднання, настаўнік сярэдняй школы № 8 г.Слоніма, акрэсліла праз сваё выступленне сутнасць кампетэнтнаснага падыходу ў навучанні беларускай мове і літаратуры. Аб асаблівасці фарміравання і развіцця кампетэнцый, прадугледжаных вучэбнымі праграмамі, прадметна гаварыла і прэзентавала ўласныя метадычныя набыткі Наталля Георгіеўна Жураўлевіч, настаўнік дзяржаўнай ўстановы адукацыі “Парэцкая базавая школа Слонімскага раёна”. Высокую зацікаўленасць у настаўнікаў раёна выклікала праца ў педагагтчнай майстэрні “WEB-квесты як форма арганізацыі актыўнай пазнавальнай дзейнасці вучняў”, кіравала якой настаўнік беларускай мовы і літаратуры Куляшова Н.А. Удзельнікі майстэрні праз практычныя крокі пазнаёміліся з асаблівасцямі падрыхтоўкі, арганізацыі і правядзення такой новай формы пазнавальнай інтэрактыўнай гульні з выкарыстаннем рэсурсаў сеткі інтэрнэт. Правядзенне рэфлексіі паказала, што настаўнікі высока ацанілі актуальнасць заяўленай тэмы і практычную складаемую семінара-практыкума. |
Обновлено ( 02.05.2018 07:01 ) |