Пасяджэнне творчай групы настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры |
![]() |
![]() |
![]() |
Новости |
Автор: Жилич Ольга Николаевна |
09.01.2019 05:27 |
4 студзеня 2019 года на базе дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 5 г.Слоніма” прайшоў майстар-клас для настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры “Мнематэхніка як эфектыўны спосаб трывалага засваення вучэбнага матэрыялу”, у якім прынялі ўдзел педагогі горада і раёна.
Падчас пасяджэння творчая група настаўнікаў мела магчымасць яшчэ раз упэўніцца ў неабходнасці ведаць розныя віды памяці і спосабы ўспрымання свету і ўлічваць іх у рабоце з навучэнцамі. Педагогі актыўна выконвалі практыкаванне “Як я ўспрымаю свет”, тэст І.П.Паўлава па вызначэнні тыпу вышэйшай нервовай дзейнасці, пазнаёміліся з паняццямі “мнематэхніка” і “мнемоніка”, з класіфікацыяй мнематычных прыёмаў. Напрыканцы майстар-класа настаўнікі стварылі ўласныя мнематычныя “вузельчыкі” для запамінання правапісу слоўнікавых слоў. |