Конкурс буктрэйлераў “Чытаем беларускіх песняроў” |
![]() |
![]() |
![]() |
Новости |
Автор: Жилич Ольга Николаевна |
10.11.2017 06:26 |
![]() У адпаведнасці з Планам мерапрыемстваў у сістэме адукацыі Гродзенскай вобласці па святкаванні 135-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа, зацверджаным начальнікам галоўнага ўпраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкама, і ў сувязі з арганізацыяй шырокага святкавання юбілею пісьменнікаў быў праведзены раённы этап абласнога конкурсу буктрэйлераў “Чытаем беларускіх песняроў”.
Усяго для ўдзелу пададзена 17 заявак ад устаноў агульнай сярэдняй адукацыі. Аўтарамі прадстаўлены буктрэйлеры ў розных жанрах: мультфільм, слайд-шоў, відэафільм, музычны кліп. Усе работы могуць быць выкарыстаны як на вучэбных, так і на пазакласных занятках, могуць з’яўляцца цікавым інструментам папулярызацыі чытання сярод дзяцей і падлеткаў праз выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій. Члены журы вызначылі лепшыя работы ў кожнай намінацыі і прадставілі да ўзнагароджвання наступных навучэнцаў: Якімца Максіма, вучня 8 класа дзяржаўнай установы адукацыі “Міжэвіцкая сярэдняя школа Слонімскага раёна”, – дыплом І ступені; Хіміч Ксенію, вучаніцу 8 класа дзяржаўнай установы адукацыі “Новадзявяткавіцкая сярэдняя школа Слонімскага раёна”, – дыплом І ступені; Цыбульскага Сяргея, вучня 10 класа дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 9 г.Слоніма”, – дыплом І ступені; Сяркевіч Валерыю, вучаніцу 8 класа дзяржаўнай установы адукацыі “НПК Сялявіцкі яслі-сад-базавая школа Слонімскага раёна”, – дыплом ІІ ступені. Работы вышэйуказаных вучняў будуць прадстаўлены на абласны этап конкурсу буктрэйлераў “Чытаем беларускіх песняроў”. Віншуем пераможцаў і жадаем далейшых поспехаў! Матэрыялы конкурсу: Янка Купала. Верш “Хлопчык і лётчык” Якуб Колас. Казка “Хмарка” Якуб Колас. Трылогія “На ростанях” |
Обновлено ( 15.11.2017 09:41 ) |