Сустрэча з вядомым лінгвістам |
![]() |
![]() |
![]() |
Новости |
Автор: Жилич Ольга Николаевна |
15.01.2018 06:09 |
![]() 4 і 5 студзеня 2018 года на базе ДУА “Сярэдняя школа № 5 г.Слоніма” адбылася сустрэча настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры з кандыдатам філалагічных навук, дацэнтам, аўтарам больш як 30 вучэбных дапаможнікаў, адрасаваных вучням і настаўнікам, распрацоўшчыкам серыі алімпіядных заданняў па беларускай мове і літаратуры Куліковічам У.І. Вектар сустрэчы быў вызначаны на арганізацыю працы па падрыхтоўцы да алімпіяды.
У першы дзень Уладзімір Іванавіч правёў заняткі з камандай вучняў, удзельнікамі ІІІ этапу рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры , і іх настаўнікамі. У сумеснай працы былі разгледжаны асобныя заданні павышанай складанасці з аўтарскага “Дзённіка алімпіёніка”. Акцэнт сустрэчы гэтага дня быў пастаўлены таксама на развіцці ўмення вучняў пісаць водгук на мастацкі твор.
![]() У другі дзень навукоўца сустакаўся з настаўнікамі беларускай мовы і літаратуры. На семінары-кансультацыі Куліковіч У.І. падзяліўся з аўдыторыяй метадычнымі падыходамі і спецыфікай выканання некаторых алімпіядных заданняў, засяродзіў увагу на структурных кампанентах водгука, дадаткова адказаў на пытанні настаўнікаў. Фармат актыўных двухдзённых зносін з вядомым лінгвістам прадаставіў настаўнікам і вучням унікальную магчымасць пераняць канкрэтны вопыт працы з алімпіядным рэсурсам. Мерапрыемства выклікала цікавасць у прысутных і атрымала высокую ацэнку з іх боку. У сваю чаргу Куліковіч У.І. выказаў спадзяванні на далейшае супрацоўніцтва. |
Обновлено ( 15.01.2018 18:25 ) |