Метадычнае аб’яднанне настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры |
![]() |
![]() |
![]() |
Новости |
Автор: Жилич Ольга Николаевна |
23.02.2018 21:38 |
![]() 21 лютага 2018 года на базе ДУА “Сярэдняя школа № 10 г.Слоніма” адбылося пасяджэнне раённага метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры па тэме “Арганізацыя і ўдасканаленне кантрольна-ацэначнай дзейнасці настаўніка як рэсурс павышэння якасці і эфектыўнасці ўрока і прафесійнай кампетэнтнасці настаўніка”.
Вопытам работы па тэме “Інавацыйныя падыходы і спосабы арганізацыі ўліку і карэкцыі ведаў і ўменняў вучняў на ўроках беларускай мовы і літаратуры ва ўмовах выкарыстання ЭСН” падзялілася намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце, настаўнік беларускай мовы і літаратуры Казека А.Г. Навінкі, прадэманстраваныя Алай Георгіеўнай, дапамогуць настаўнікам эфектыўна і хутка пракантраляваць веданне вучнямі вучэбнага матэрыялу. Пазітыўны настрой, атмасфера творчага пошуку, максімальна спрыяльныя ўмовы былі створаны настаўнікам С.М. Бакумцавай на ўроку беларускай мовы ў 6 “А” класе. Асаблівая ўвага настаўнікам была нададзена арганізацыі кантрольна-ацэначнай дзейнасці на ўроку. Метадычнымі знаходкамі падзялілася настаўнік Ігнатовіч Т.М. у выступленні “Дыдактычныя патрабаванні да арганізацыі кантрольна-ацэначнай дзейнасці на розных этапах урока і роля працэсу ацэньвання ў павышэнні ўзроўню вучэбнай матывацыі”. Правядзенне коўчынг-сесіі (настаўнік Казека А.Г.) было накіравана на выпрацоўку адзіных падыходаў пры арганізацыі кантрольна-ацэначнай дзейнасці настаўніка-філолага. Яркім фрагментам семінару з’явілася выступленне вучняў 5-6 класаў з пастаноўкай фальклорнага свята “Масленіца”. Вельмі знамянальным з’яўляецца тое, што семінар праводзіўся ў Міжнародны дзень роднай мовы. |
Обновлено ( 24.02.2018 06:18 ) |